Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад выпусьціць эўрааблігацыі на мільярд даляраў


Урад Беларусі даручыў міністэрству фінансаў ажыцьцявіць у чацьвёртым квартале 2010 году-2011 годзе выпуск дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на суму да 1 мільярда даляраў з тэрмінам абарачэньня ня менш за пяць гадоў і разьмяшчэньнем іх за мяжой.

Гэта вырашана пастановай Савету міністраў № 1542 «Аб выпуску дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый» ад 22 кастрычніка 2010 году, паведамляе БЕЛТА. Яна прынятая адпаведна з указам ад 13 траўня 2010 году.

Пастановай таксама ўхвалены праекты праспэкту эмісіі дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Беларусі і дамоваў, зьвязаных з выпускам аблігацый, іх разьмяшчэньнем, абарачэньнем і пагашэньнем.

Сёлета ў ліпені краіна зрабіла дэбютнае разьмяшчэньне эўрааблігацый на 600 мільёнаў даляраў са стаўкай купона 8,75% і пагашэньнем у 2015 годзе. У жніўні адбылося дадатковае разьмяшчэньне эўрааблігацый на 400 мільёнаў даляраў. Прыбытковасьць да пагашэньня гэтых папер склала 8,251%.
XS
SM
MD
LG