Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: частка пратэстоўцаў спыняе страйк


Працаўнікі двух з 12-і нафтаперапрацоўчых заводаў у Францыі прагаласавалі на прафсаюзным сходзе аб сканчэньні забастоўкі, паведамляе БіБіСі. Чакаецца, што найбліжэйшым часам на працу вернуцца супрацоўнікі яшчэ аднаго заводу.

Тым часам прадстаўнікі паліўнай прамысловасьці паведамляюць, што ім удалося адблякаваць доступ да ўсіх 200 складоў з бэнзінам.

Агульнанацыянальныя страйкі ў Францыі на працягу апошніх двух тыдняў прывялі да сур'ёзных перабояў з палівам.

Прафсаюзы пратэставалі супраць пляну ўраду павялічыць пэнсійны ўзрост з 60-і да 62-х гадоў. Назіральнікі, аднак, мяркуюць, што пратэстны рух супраць пэнсійнай рэформы пачынае "выдыхацца".
XS
SM
MD
LG