Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка абвінаваціла Януковіча ў фальсыфікацыях


Лідэр украінскай партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка ўсклала пэрсанальную адказнасьць за фільсыфікацыю мясцовых выбараў на прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. "Ён зьяўляецца адзіным замоўшчыкам фальсыфікацыяў і галоўным кантралёрам", -- заявіла Цімашэнка падчас прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак. "Ён – чалавек, які паталягічна ня здольны да сумленных выбараў. За сваю працяглую палітычную кар'еру, якая пачалася ад ягонага прызначэньня губернатарам Данеччыны ў 1997 годзе, ён не правёў аніводнай сумленнай кампаніі," – лічыць Цімашэнка.

Менавіта таму, лічыць Цімашэнка, вынікі мясцовых выбараў ўжо загадзя вядомыя.
XS
SM
MD
LG