Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карзай пацьвердзіў атрыманьне грошай ад Ірану


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай пацвердзіў, што яго адміністрацыя рэгулярна -- адзін ці два разы ў год -- атрымлівае ад Ірану наяўныя грошы сумай ад 500 да 700 тысяч еўра на сваю дзейнасьць.

На прэс-канферэнцыі ў Кабуле Карзай адзначыў, што гаворка ідзе пра "афіцыйную" і "празрыстую" дапамогу. Ён падкрэсьліў, што яго адміністрацыя атрымлівае падобную дапамогу не толькі ад Ірана, але і ад іншых дзяржаў, уключаючы Злучаныя Штаты.

Напярэдадні газета New York Times паведаміла аб фактах перадачы іранскімі прадстаўнікамі буйной сумы грошай кіраўніку адміністрацыі аўганскага прэзыдэнта. Газета выказала здагадку, што мэта дзеяньняў Ірана -- заваяваць прыхільнасьць чыноўнікаў і тым самым умацаваць свае пазіцыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG