Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты АБСЭ ў справе Бябеніна прыбылі ў Менск


Экспэрты з Швэцыі і Нарвэгіі, якія маюць азнаёміцца з дакумэнтамі аб сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна, сёньня сёньня прыбылі ў Беларусь.

Заўтра яны зьявяцца ў пракуратуру Менскай вобласьці, каб пачаць працу над матэрыяламі аб сьмерці журналіста сайту "Хартыі-97" Алега Бябеніна, — паведаміў "Свабодзе" прадстаўнік прэсавай службы АБСЭ Фране Мароевіч.

"Два экспэрты, накіраваныя Швэцыяй і Нарвэгіяй, маюць вялікі вопыт у крыміналістыцы і мэдыцыне. На ўмовах неразгалошваньня канфідэнцыйнай інфармацыі яны вывучаць матэрыялы, якія тычацца гэтай справы".

20 верасьня МЗС Беларусі атрымаў афіцыйны ліст генэральнага сакратара АБСЭ, у якім напісана пра гатоўнасьць сакратарыяту АБСЭ прызначыць двух незалежных экспэртаў у галіне судмэдэкспэртызы і крыміналістыкі.

Заснавальнік сайту "Хартыя-97" Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі на сваім лецішчы 3 верасьня.

Людзі, якія бачылі цела Бябеніна, кажуць пра падазроны вывіх нагі, драпіны і плямы на руках і целе нябожчыка. Аднак у заключэньні афіцыйнай экспэртызы сказана, што сьлядоў зьнешняга ўзьдзеяньня не было.
XS
SM
MD
LG