Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія дапаможа Беларусі на 5 мільёнаў эўра


Беларускія гарады Кобрын і Слонім будуць ахоплены двума пілётнымі праектамі ў рамках агульнага пагадненьня, якое падпісалі сёньня прадстаўнікі Эўракамісіі, Праграмы разьвіцьця ААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.

У рамках праектаў у гэтых гарадах будуць укаранёныя сучасныя эўрапейскія тэхналёгіі ў галіне збору і перапрацоўкі адкідаў. Агульная сума, выдзеленая Эўракамісіяй на гэтыя праекты, складае 2,5 мільёна эўра.

Усяго жа на новыя праекты ў Беларусі Эўракамісія выдзеліла 5 мільёнаў эўра.
XS
SM
MD
LG