Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эпідэмія халеры на Гаіці, магчыма, запавольваецца


Мэдыкі паведамляюць, што разьвіцьцё эпідэміі халеры на Гаіці прыпыняецца. За мінулы дзень паменшылася колькасьць новых зафіксаваных выпадкаў хваробы і колькасьць памерлых. Паведамляецца, што ўдалося запаволіць распаўсюджваньне хваробы ў сталіцы краіны – Порт-а-Прэнсе.

На сёньня колькасьць ахвяраў эпідэміі халеры перавысіла 250. Усяго хворых налічваецца больш за тры тысячы. Эпідэмія пачалася ў паўночнай частцы краіны.
XS
SM
MD
LG