Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарвыканкам дазволіў шэсьце і мітынг на Дзяды


Мэмарыял у Курапатах

Мэмарыял у Курапатах

Традыцыйнае жалобнае шэсьце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.

Як паведаміў адзін зь лідэраў партыі Сяргей Папкоў, збор удзельнікаў шэсьця і мітынгу заплянаваны ў 10:30 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу (станцыя мэтро "Парк Чалюскінцаў").

Шэсьце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 14:30.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG