Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйны кандыдат на выбарах прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў выступіў са зваротам да беларусаў.

У звароце спадар Саньнікаў паведамляе, што, паводле папярэдніх дадзеных, за вылучэньне яго кандыдатам у прэзыдэнты сабрана больш за 110 тысяч подпісаў, і дзякуе тым, хто за яго падпісаўся.

Разам з тым ён заклікае тых, хто яшчэ не паставіў свой подпіс:

"Я прашу вашай актыўнасьці і падтрымкі. Не спадзявайцеся на іншых. Бярыце свой пашпарт і прыходзьце да нашых валянтэраў. У вас ёсьць рэальная магчымасьць пакінуць свой аўтограф у гісторыі".
Улады будуць рабіць усё, каб перашкаджаць рэгістрацыі моцных дэмакратычных лідэраў


"Мы павінны разумець, з кім маем справу. Улады будуць рабіць усё, каб перашкаджаць рэгістрацыі моцных дэмакратычных лідэраў. Таму нам неабходны гарантаваны запас трываласьці. Мы павінны працягваць збор подпісаў і нарошчваць дынаміку збору да самага апошняга дня", — заклікае спадар Саньнікаў.

На ягоную думку, "пачатак выбарчай кампаніі паказаў, што большасьць беларусаў зь нецярпеньнем чакаюць пераменаў. Іх "дастала" сёньняшняя ўлада, іх "дастаў" сёньняшні кіраўнік. Людзі хочуць новага прэзыдэнта. У Менску і буйных гарадах кожны дзень мы ўсе рабіліся сьведкамі таго, як каля пікетаў дэмакратычных прэтэндэнтаў выстройваліся чэргі, а лукашэнкаўскія — людзі абміналі або выказвалі сваё негатыўнае стаўленьне да дыктатара. Але расслабляцца рана. Мы яшчэ ў самым пачатку нашай справядлівай бітвы за новую вольную эўрапейскую Беларусь".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG