Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз дапаможа Грэцыі змагацца зь нелегальнымі імігрантамі


Эўразьвяз накіроўвае ў Грэцыю групу спэцыялістаў для дапамогі ў барацьбе зь нелегальнымі імігрантамі, якія перапраўляюцца з Турцыі.

У заяве Эўракамісіі, апублікаванай учора, адзначаецца, што група хуткага рэагаваньня, якая прадстаўляе эўрапейскую службу Frontex, прыбудзе ў Грэцыю па просьбе ўладаў гэтай краіны.

Як заявіла сябра Эўракамісіі Сэсылія Мальмстром, якая курыруе пытаньні ўнутранай палітыкі Зьвязу, прыток нелегальных імігрантаў у апошні час набыў пагрозьлівыя памеры, і Грэцыя ня ў стане самастойна даць рады гэтай праблеме.
XS
SM
MD
LG