Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Іраку зьбірае парлямэнт


Вярхоўны суд Іраку абавязаў парлямэнт краіны сабрацца зноў пасьля шматмесячнага перапынку.

Ірацкія дэпутаты, абраныя на выбарах 7 сакавіка, зьбіраліся толькі аднойчы – у чэрвені, прычым іх паседжаньне доўжылася ўсяго 20 хвілін.

Парлямэнт не абраў ані ўласнага сьпікера, ані прэзыдэнта краіны, што павінен быў зрабіць, згодна з Канстытуцыяй.

Усе гэтыя рашэньні былі адкладзеныя да таго часу, пакуль вядучыя партыі не дамовяцца аб складзе новага ўраду Іраку. Аднак палітычны крызіс зацягнуўся.
XS
SM
MD
LG