Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Іраку скрытыкаваў WikiLeaks


Прэм'ер-міністар Іраку Нуры-аль-Малікі ўчора скрытыкаваў публікацыю на сайце WikiLeaks амаль 400 тысяч сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў аб ваеннай апэрацыі ў Іраку.

Прэм'ер адзначыў, што абнародаваньне дакумэнтаў супадае па часе зь яго намаганьнямі па фармаваньні новага ўраду Іраку і можа сарваць гэты працэс.

Пры гэтым аль-Малікі адхіліў здагадкі, што ён быў нейкім чынам зьвязаны з шыіцкімі "эскадронамі сьмерці", як сьцьвярджаецца ў шэрагу дакумэнтаў, апублікаваных WikiLeaks.

Вашынгтон асудзіў публікацыю, пазначыўшы, што яна можа нанесьці шкоду бясьпецы вайскоўцаў ЗША ў Іраку.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, наадварот, заклікала ЗША расьсьледаваць апублікаваную інфармацыю – у прыватнасьці, аб парушэньнях правоў палонных у Іраку.
XS
SM
MD
LG