Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і КНР абмеркавалі пытаньні валютна-фінансавай палітыкі


Міністар фінансаў ЗША Тымаці Гайтнэр правёў у нядзелю ў Кітаі перамовы зь віцэ-прэм’ерам ураду КНР Вань Цішанем. У афіцыйным паведамленьні нічога не гаворыцца пра падрабязнасьці сустрэчы, аднак меркавалася, што яе галоўнай тэмай стануць розныя падыходы бакоў у пытаньнях валютна-фінансавай палітыкі.

Напярэдадні візыту ў Кітай Тымаці Гайтнэр заявіў, што верыць у тое, што Пэкін прыме захады, накіраваныя на рост курсу юаня, які ЗША лічаць штучна заніжаным.

Раней Пэкін у наўмысным аслабленьні даляра абвінаваціў Вашынгтон.
XS
SM
MD
LG