Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гаіці: болей як 250 ахвяраў халеры


На Гаіці колькасьць ахвяраў эпідэміі халеры перавысіла 250. Гэту лічбу назваў сёньня ўрад. Колькасьць хворых ужо большая за тры тысячы. Агенцтва Reuters паведамляе, што тэндэнцыя да павелічэньня сьмяротных выпадкаў, магчыма, слабее, бо за апошнія суткі зарэгістравана меней сьмерцяў, чым у мінулыя дні.

Эпідэмія пачалася ў паўночнай частцы краіны, некалькі выпадкаў халеры ўжо зарэгістравалі ў Порт-а-Прэнсе -- сталіцы Гаіці.
XS
SM
MD
LG