Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: на АЗС канчаецца паліва


У Францыі кожная чацьвёртая аўтазаправачная станцыя бязьдзейнічае з прычыны спыненьня паставак паліва з нафтаперапрацоўных камбінатаў. Перабоі зьвязаныя з масавымі выступамі працоўных супраць прапанаванай урадам пэнсійнай рэформы.

У пятніцу францускі Сэнат ухваліў заканадаўчыя захады, паводле якіх празь некалькі гадоў узрост выхаду на пэнсію павысіцца зь цяперашніх 60 да 62 гадоў. Прафсаюзы Францыі пагражаюць працягваць акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG