Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля дзьвюх гадзін Аляксандар Мілінкевіч правёў на пікеце па зборы подпісаў за прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбраў Рыгора Кастусёва – распавядаў пра кандыдата ад партыі БНФ і адказваў на пытаньні мінакоў, чаму адмовіўся балятавацца сам.

Пікеты ініцыятыўных груп Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага на вуліцы Леніна ў Віцебску стаяць побач, абодва – пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Сьцягі здалёк прыцягваюць увагу, а, падышоўшы бліжэй, многія мінакі пазнавалі Аляксандра Мілінкевіча.


На пытаньні, чаму ён сам не захацеў балятавацца і чаму пайшоў працаваць у ініцыятыўную групу кандыдата ад Партыі БНФ, Аляксандар Мілінкевіч адказваў так:

“Рыгор Кастусёў – гэта новае імя ў беларускай палітыцы, і я мяркую, што ён быў бы добрым кіраўніком краіны, бо мае і досьвед кіраўнічай працы, і пляны неабходных пераўтварэньняў, і патрыятызм, гатоўнасьць працаваць дзеля Беларусі. А што да мяне, то я, мажліва, яшчэ вазьму ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах – калі яны будуць свабодныя ў нашай краіне. А мы гэтага даможамся, я ў гэта веру!”

Пасьля пікету ў Віцебску Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з выбаршчыкамі ў Наваполацку. “Каля палітыка сабраўся цэлы натоўп, людзі задавалі шат пытаньняў і шмат падпісваліся,” – распавёў Уладзімер Кунцэвіч, наваполацкі сябар ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва.






Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG