Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэнэсуэла інвэстуе распрацоўку нафтагазавага радовішча у Іране


Вэнэсуэла зьбіраецца інвэставаць каля 800 мільёнаў даляраў у распрацоўку нафтагазавага радовішча на поўдні Ірану. Такую заяву зрабіў сёньня Хамід Акбары – кіраўнік працаў на радовішчы Паўднёвы Парс. Ён паведаміў, што адпаведны кантракт быў падпісаны некалькі дзён таму ў часе візыту прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса ў Тэгеран. Дэталі праекту пакуль не паведамляюцца.

У часе паездкі дэлегацыі Вэнэсуэлы ў Іран былі падпісаныя 11 пагадненьняў аб супрацоўніцтве. Абедзьве краіны знаходзяцца сярод найбуйнейшых вытворцаў нафты.
XS
SM
MD
LG