Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя: заробкі не скароцяць


Прэм’ер-міністар Грэцыі Гіоргіўс Папандрэў заявіў, што ні пры якіх абставінах ягоны ўрад больш не дапусьціць скарачэньняў заробкаў дзяржаўных служачых і падвышэньня падаткаў. Цягам апошніх месяцаў грэцкім уладам давялося пайсьці на жорсткія захады эканоміі бюджэтных сродкаў у зьвязку з глыбокім фінансавым крызысам. Рэакцыяй на гэтыя захады сталі пратэсты насельніцтва і падзеньне папулярнасьці ўраду.

А на наступным тыдні зьбіраюцца 4 дні страйкаваць супрацоўнікі дзяржаўнай чыгункі на знак пратэсту супраць плянаванай прыватызацыі
XS
SM
MD
LG