Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране асуджанаму адсеклі руку


У адной з турмаў Іранe адсеклі руку асуджанаму па абвінавачваньні ў крадзяжы. Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, прысуд прыведзены ў выкананьне ў прысутнасьці іншых асуджаных.

У Іране, дзе крымінальнае права заснаванае на строгай трактоўцы законаў шарыяту, прадугледжанае пакараньне ў выглядзе адсяканьня рук за крадзяжы і рабаваньні. У апошнія гады, аднак, яно практычна не ўжывалася. Шэраг назіральнікаў лічаць, што цяперашні выпадак можа стаць сігналам да таго, каб публічныя экзэкуцыі сталі прымяняцца часьцей. На мінулым тыдні падобны прысуд быў вынесены па справе яшчэ аднаго жыхара Ірану, якога абвінавацілі ў крадзяжы ласункаў з крамы.
XS
SM
MD
LG