Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выпадкі халеры на Гаіці


Выпадкі халеры адзначаныя ў сталіцы Гаіці Порт-а-Прэнс.Лекары асьцерагаюцца распаўсюджваньня хваробы ў перанаселеным горадзе, дзе знайшлі прытулак шмат людзей, якія засталіся бязь прытулку пасьля катастрафічнага землятрусу студзеня сёлета. Многія зь іх па-ранейшаму жывуць у намётавых лягерах ў вельмі дрэнных санітарных умовах, што спрыяе распаўсюджваньню хваробы.

Ачаг эпідэміі халеры, якая ўспыхнула праз 10 месяцаў пасьля землятрусу, знаходзіцца ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны. Колькасьць ахвяр эпідэміі ўжо перавысіла 220.
XS
SM
MD
LG