Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Японіі пра пагрозы бясьпекі


Пагрозы бясьпекі Японіі апошнім часам узрасьлі, - заявіў японскі прэм'ер-міністар Наото Кан, выступаючы на парадзе сіл самаабароны краіны ў прыгарадзе японскай стадліцы.

Кан адзначыў, што асаблівую трывогу выклікае ядзерная праграма Паўночнай Карэі, а таксама рост ваеннай моцы Кітая, у прыватнасьці, яго ваенна-марскіх сілаў. Кан падкрэсьліў важнасць умацаваньня ваенна-палітычнага саюзу Токіа з
Вашынгтонам.

Заява японскага прэм'ера зьявілася пасьля паведамленьня аб прыбыцьці ў Паўночную Карэю дэлегацыі кітайскага ваеннага ведамства. Прадстаўнікі КНДР і Кітаю па выніках перамоваў заявілі, што адносіны паміж іх краінамі будуць толькі паляпшацца.
XS
SM
MD
LG