Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: апазыцыя перамагае на выбарах


На выбарах, якія прайшлі ў суботу ў ніжнюю палату парлямэнта Бахрэйна, посьпех атрымаў апазыцыйны шыіцкі блёк Ісламская асацыяцыя нацыянальнай згоды. Па папярэдніх дадзеных, па выніках першага тура ён атрымаў 18 з 40 дэпутацкіх месцаў. Другі тур выбараў, на якім блок можа умацаваць сваё становішча, пройдзе праз тыдзень.

Перад выбарамі назіральнікі асьцерагаліся росту напружанасьці паміж шыітамі і сунітамі, якіх у кіраўніцтве Бахрэйна - пераважная большасьць. Перамога шыіцкага блёка на выбарах дазволіць яму аказваць уплыў на заканадаўчы працэс, каб блякаваць законапраэкты, якія ўносяцца ўрадам.Выканаўчая ўлада застаецца ў руках караля і прызначанага ім кабінэту.
XS
SM
MD
LG