Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночны Каўказ: сутычкі міліцыі з ваеўнікамі


На расейскім Паўночным Каўказе ў сутычках міліцыі з ваеўнікамі сёньня загінулі прынамсі 6 чалавек.

У дагестанскім горадзе Хасаўюрт сьмяротнік пратараніў міліцэйскі гуртажытак на аўтамабілі начыненым выбухоўкай. У выніку загінуў сам сьмяротнік і адзін міліцыянт, яшчэ некалькі чалавек былі параненыя.

Двое ваеўнікоў загінулі ў перастрэлцы зь міліцыянтамі ў дагестанскім сяле Камсамольскае, яшчэ двух забілі супрацоўнікі МУС РФ у выніку спэцапэрацыі ў Інгушэтыі.
XS
SM
MD
LG