Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сутычкі ў Бангладэш: 50 параненых


Прынамсі 50 чалавек былі параненыя ў выніку сутыкненьняў паміж паліцыяй і мясцовымі жыхарамі непадалёку ад сталіцы Бангладэш, гораду Дака, паведамляе БіБіСі, са спасылкай на паўднёваазіяцкія СМІ.

Паведамляецца, што верталёты эвакуавалі 60 вайскоўцаў пасьля таго, як натоўп жыхароў, узброены кіямі і мачэтэ, зьдзейсьніў напад на армейскі лягер у 16 кілямэтрах на ўсход ад Дакі, перадае агенцтва Ройтэр.

Інцыдэнт здарыўся пасьля таго, як паліцэйскія разагналі жыхароў, што пратэставалі супраць плянаў міністэрства абароны набыць у гэтым раёне зямельныя ўчасткі для будаўніцтва вайсковых аб'ектаў.
XS
SM
MD
LG