Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: мітынг за адстаўку Пуціна


У Маскве у суботу прайшоў мітынг з патрабаваньнем адстаўкі ўраду прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна.

На Пушкінскай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек, сярод іх – вядомыя апазыцыйныя палітыкі і праваабаронцы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Маскоўская мэрыя дазволіла акцыю, якую арганізоўваў так званы "Камітэт пяці патрабаваньняў", але міліцыя затрымала трох пратэстоўцаў. Прадстаўнікі органаў бясьпекі палічылі незаконным тое, што актывісты "Левага фронту" раздавалі ўлёткі з заклікам прыняць удзел у іншым апазыцыйным мітынгу, які мае прайсьці каля будынку мэрыі 12 лістапада.
XS
SM
MD
LG