Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: давыбары ў Сэнат


У Чэхіі сёньня праводзяцца прамежкавыя выбары ў Сэнат, якія лічацца праверкай сілаў і папулярнасьці новага правацэнтрысцкага ўраду.

Апазыцыйным сацыял-дэмакратам неабходна заваяваць 12 з 27 дэпутацкіх месцаў, каб захаваць бальшыню ў Сэнаце, які зьмяшчае 81 мандат.

Вырашальная роля сацыял-дэмакратаў у верхняй палаце дазволіла б ім запаволіць прыняцьце рашэньняў аб скарачэньні выдаткаў, а таксама перашкодзіць плянам ураду павялічыць колькасьць чэскага кантынгенту ў Аўганістане.

Яўка на выбарах – нізкая. Абвяшчэньне вынікаў галасаваньня чакаецца сёньня ўвечары.
XS
SM
MD
LG