Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Халера на Гаіці: 200 памерлых


На Гаіці больш за 200 чалавек памерлі ад успышкі захворваньня на халеру, паведамляюць улады рэспублікі. Больш за 2 600 чалавек былі шпіталізаваныя з гэтай хваробай. Без неадкладнай дапамогі чалавек можа памерці ад халеры за некалькі гадзін - ад абязводжваньня арганізму.

На гэты момант усе выпадкі заражэньне здарыліся ў ізаляваным раёне на поўначы ад сталіцы Порт-о-Прэнс. Улады, аднак, асьцерагаюцца што эпідэмія можа перакінуцца на намётавыя гарадкі людзей, якія засталіся без жытла пасьля катастрафічнага землятрусу ў студзені. Ад прыроднай катастрофы тады загінулі больш за 220 тысяч чалавек і паўтара мільёна засталіся бяз даху над галавой.
XS
SM
MD
LG