Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальнік Wikileaks: У дакумэнтх пра вайну ў Іраку – праўда


Заснавальнік інтэрнэт-сайту WikiLeaks Джуліян Эсанж заявіў, што каля 400 тысяч апублікаваных сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагону, адкрываюць "праўду" пра вайну ў Іраку.

З дакумэнтаў, як сьцьвярджае Эсанж, у прыватнасьці, вынікае, што колькасьць цывільных жыхароў – ахвяр гвалту ў Іраку – прыкладна на 15 тысяч больш, як лічылася раней. Акрамя таго, у матэрыялах зьмяшчаюцца дадзеныя аб выпадках катаваньняў і жорсткага абыходжаньня супрацоўнікаў ірацкіх сіл бясьпекі з затрыманымі, пра што, як сьцьвярджаецца, ведалі прадстаўнікі ЗША, таксама зьмяшчаюцца дадзеныя пра ўдзел Ірану ў падрыхтоўцы ваеўнікоў.

Афіцыйны Вашынгтон асудзіў дзеяньні WikiLeaks, заявіўшы, што яны могуць стварыць пагрозу для бясьпекі амэрыканскіх і ірацкіх вайскоўцаў. Улады Іраку заявілі, што ў дакумэнтах не ўтрымліваецца "нічога новага".
XS
SM
MD
LG