Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікаюць Пэкін адмовіцца ад заніжэньня курсу юаню


Міністар фінансаў ЗША Тыматы Гайтнэр заклікаў вядучыя разьвіваныя краіны адмовіцца ад жорсткага кантролю за курсам сваіх нацыянальных валют, у прыватнасьці, ад іх наўмыснага заніжэньня.

Выступаючы на сустрэчы фінансавых дзеячаў G20 ў Паўднёвай Карэі, Гайтнэр не назваў канкрэтна Кітай, аднак аналітыкі ўпэўненыя, што мелася на ўвазе перш за ўсё гэтая краіна. ЗША і ЭЗ неаднойчы зьвярталіся да Пэкіну з заклікамі адмовіцца ад заніжэньня абменнага курсу юаню. Гайтнэр таксама адзначыў, што ЗША прытрымліваюцца палітыкі "моцнага даляру".
XS
SM
MD
LG