Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваеўнікі напалі на будынак ААН у правінцыі Герат


У правінцыі Герат на захадзе Аўганістану ваеўнікі напалі на будынак місіі ААН.

Паведамляецца, што ля брамы комплексу ААН выбухнула машына, за рулём якой быў сьмяротнік, пасьля чаго група ўзброеных ваеўнікоў уварвалася ў будынак. Цяпер будынак абступілі вайскоўцы міжнародных сіл і аўганскага войска. Відавочцы паведамляюць яшчэ аб некалькіх выбухах на месцы здарэньня. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG