Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня - восем гадоў з дня тэракту на Дуброўцы ў Маскве


Сёньня, 23 кастрычніка, спаўняецца восем гадоў з дня тэракту ў будынку тэатральнага цэнтру на Дуброўцы ў Маскве. Тады група тэрарыстаў захапіла ў закладнікі каля 800 гледачоў і актораў м’юзіклу "Норд-Ост", а потым цягам трох дзён ўтрымлівала іх у цэнтры. 26 кастрычніка расейскія сілавікі штурмавалі будынак з ужываньнем невядомага газу, у выніку чаго загінула найбольшая колькасьць закладнікаў.

Сярод закладнікаў былі 9 беларусаў. 8 зь іх выжылі, адна, жыхарка Менску Людміла Багачова, загінула падчас захопу цэнтру.

Дакладных дадзеных аб колькасьці ўсіх загінулых у той час у Маскве дагэтуль няма. Паводле афіцыйнай расейскай інфармацыі, ахвярамі тэракту сталі 129 чалавек, паводле неафіцыйнай - 174.
XS
SM
MD
LG