Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ААН абвінаваціў Ізраіль у "анэксіі"


Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека Рычард Фолк лічыць, што дзеяньні Ізраілю вядуць да фактычнай "анэксіі" такіх палестынскіх тэрыторый як Заходні бераг Ярдану і Ўсходні Ерусалім. Такім чынам, паводле ягоных слоў перамовы аб стварэньні незалежнай Палестынскай дзяржавы становяцца “ілюзійнымі”.

У дакладзе, падрыхтаваным для Генэральнай асамблеі ААН, Фолк сьцьвярджае, што габрэйскія паселішчы і раёны, якія знаходзяцца пад поўным ізраільскім адміністрацыйным кантролем, займаюць каля 40 адсоткаў палестынскіх тэрыторый.

У Тэль-Авіве рэзка скрытыкавалі даклад і назвалі яго тэндэнцыйным і неаб’ектыўным.
XS
SM
MD
LG