Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Вэнэсуэлы Чавес прыбыў на перамовы ў Лібію


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес прыбыў у сталіцу Лібіі Трыпалі для перамоваў з лідэрам гэтай краіны Муамарам Кадафі. Чакаецца, што бакі засяродзяцца на тэме ўзмацненьня эканамічных сувязяў.

Да візыту ў Трыпалі Чавес пабываў у Іране, Сірыі, Украіне, Беларусі і Расеі. Падчас перамовах у Тэгеране Чавес дамовіўся з калегам Махмудам Ахмадзінэжадам паглыбляць стратэгічны альянс супраць "амэрыканскага імпэрыялізму".
XS
SM
MD
LG