Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры G20 будуць ўстрымлівацца ад абясцэньваньня сваіх валют


Міністры фінансаў "вялікай дваццаткі" возьмуць на сябе сёньня абавязацельствы прытрымлівацца тым валютным курсам, якія ўстаноўленыя рынкам і такім чынам устрымлівацца ад канкуруючага абясцэньваньня сваіх валют. Перамовы па праблемах вакол курсу валют праходзяць у паўднёвакарэйскім горадзе Кэнджу, куды зьехаліся фінансавыя дзеячы эканамічна вядучых дзяржаў сьвету.

Міністры сустракаюцца за тры тыдні да саміту G20, які пройдзе ў Сеуле
XS
SM
MD
LG