Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


На сёньня прагназуюць кароткачасовыя дажджы, удзень +7–14.

Сёньня чакаем


У Менск павінны прыехаць экспэрты АБСЭ, каб азнаёміцца з хадой расьсьледаваньня сьмерці журналіста Алега Бябеніна. Сакратарыят АБСЭ выбраў двух экспэртаў – са Швэцыі і Нарвэгіі.

Там, дзе нас няма


Эўразьвяз павінен прыняць узгодненае напярэдадні рашэньне аб працягу візавых санкцый супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. Рашэньне прымаецца ў сувязі з “адсутнасьцю прагрэсу ў Беларусі ў такіх сфэрах як вяршэнства закону, правы чалавека, свабода слова, сходаў і асацыяцый “.

Таксама ў гэты дзень


У розныя гады нарадзіліся кампазытары Ёган Штраўс ці Жорж Бізэ, гішпанскі мастак Пабла Пікаса і беларуская мастачка Нэлі Шчасная, беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў ці перакладчык і літаратар Карлас Шэрман.

Ёсьць нагода


25 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Марцін. Гэта таксама сьвята млынароў.

Мінус 365


Апазыцыйныя камуністы зьмянілі назву

Цытата на памяць


Што будзе з ашалелым сьветам
Заўтра,
Калі ня нафта ці атам, а паэзія
Станецца жывой крыніцай
Энэргіі чалавецтва?

Карлас Шэрман
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG