Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА З ПРАЯСЬНЕНЬНЯМІ...


Уначы -3° ... +3 °С, удзень 5 – 10 °С.

ЧАКАЕЦЦА, ШТО...


24 кастрычніка сканчаецца тэрмін утрыманьня Байковай пад хатнім арыштам. Хутчэй за ўсё, гэтую меру падоўжаць.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


23 кастрычніка

* У Р-клюбе ў Менску пройдзе фэстываль музыкі рэгэй і гіп-гоп, на якім выступяць гурты ''Аддис-Абеба'', ''Теплые вещи'', Simba Vibration ды інш. Пачатак у 18.00.
* Калі вам не спадабаецца ў Р-клюбе, можаце яшчэ пасьпець у НВЦ “БелЭкспо ў Менску – там пройдзе фэстываль “Гіп-гоп рух”, на якім чакаюцца прэзэнтацыі супольных альбомаў гурту "Баста" и Guf, а таксама Хаміля и Зьмея (Каста).. Пачатак у 19.00’

* У Берасьцейскім абласным грамадзка-культурным цэнтры ў 18.00 выступіць гурт “Палац”.

24 кастрычніка

* У Р-клюбе ў рамках дзіцячага музычнага праекту “Бэйбі-БУМ” адбудзецца дабрачынны канцэрт “Усім па барабану”. Усе сабраныя сродкі пойдуць на куплю барабанаў для дзяцей зь дзіцячага дому №6 і дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця. У канц1рце бяруць удзел гурты Awindar, Nagual, Alta Mente, Recha, Ох.ра, Джамбибум, Шепот серебра.
Пачатак у 18.00

У Менску ў Малой залі імя Р.Шырмы Дзяржфільгармоніі адбудзецца канцэрт ансамблю салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзімера Байдава. Канцэрт прысьвечаны 600-годзьдзю перамогі ў Грунвальдзкай бітве. Пачатак у 19.00.

У менскім Палацы Рэспублікі выступіць легенда сусьветнага джазу – аркестар Глена Мілера пад кіраўніцтвам Уіла Салдэна. Пачатак у 19.00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


23 кастрычніка

Дзень памяці вугорскага паўстаньня 1956 году

24 кастрычніка

Міжнародны дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў

Міжнародны дзень інфармацыі аб разьвіцьці

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


23 кастрычніка

* 23 кастрычніка 1920 году нарадзіўся італьянскі дзіцячы пісьменьнік Джані Радары, а ў 1940 годзе зьявіўся на сьвет кароль футболу бразылец Пэле. Ягонае сапраўднае імя – Эдзісан Аранціс ду Насімэнту.

* 23 кастрычніка 2003 году чачэнскія ваяўнікі захапілі сотні закладнікаў у маскоўскім Тэатры на Дуброўцы. Падчас акцыі вызваленьня загінулі 129 закладнікаў і 41 ваяўнік.

24 кастрычніка

* 24 кастрычніка – 215 гадоў таму, у 1795-м, адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

* 24 кастрычніка 1945 году ўступіла ў дзеяньне Хартыя Аб'яднаных Нацыяў

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: У Лукашэнкі на выбарах будзе 9 канкурэнтаў?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі Марадона думае, што ён – найлепшы футбаліст стагодзьдзя, дык гэта яго праблема”, – Пэле.
XS
SM
MD
LG