Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс перадачы: Даля Грыбаўскайце пад парасонам Аляксандра Лукашэнкі


Слухайце перадачу ў нядзелю, 24 кастрычніка, ў 18 гадзінаў.

У чым былі мэты візыту ў Беларусь прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце? Ці ня стаў гэты візыт знакам падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі з боку Літвы і Эўразьвязу? Ці меў рацыю Ўладзімер Някляеў, які пасьля сустрэчы з Грыбаўскайце сказаў, што апазыцыі ня варта спадзявацца на падтрымку Эўразьвязу? Як ацаніла Масква візыт літоўскага прэзыдэнта ў Менск? Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: дарадца папярэдняга прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса, палітоляг Лаўрас Белініс, шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, палітоляг Дзяніс Мельянцоў.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы.


Калінкіна
: Мне здаецца, што калі было сур’ёзнае пасланьне Брусэлю да Аляксандра Лукашэнкі, то павінна была быць дадзеная ацэнка таму, што ўжо адбываецца – я маю на увазе, як фармаваліся тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі і як зьбіраліся подпісы за Лукашэнку... Расея, як дзяржава, не атрымала запрашэньня да назіраньня на гэтых выбарах, расейскія назіральнікі прыедуць у Беларусь толькі ў складзе міжнародных груп – ПАРЭ, АБСЭ і зразумела СНД.

Белініс: Для Масквы ня так важна, пра што дамовяцца Беларусь зь Літвой, для яе важная пазыцыя Эўразьвязу адносна такіх
краін як Беларусь... Саміт у Давілі можна разглядаць як пэўны адказ на візыт Грыбаўскайце, бо Масква разглядае падзеі ў больш шырокім дыяпазоне, чым нам падаецца з Менску ці з Вільні.

Мельянцоў
: Самы факт, што літоўскі прэзыдэнт сустрэлася зь беларускай апазыцыяй, паказвае, што Літва не адраклася ад падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі, як можна было трактаваць тое, што летась Сільвіа Бэрлюсконі падчас візыту ў Менск ня стаў сустракацца з апазыцыяй... Візыт быў своечасовым і для Літвы, і для Беларусі, ён быў несвоечасовым для беларускай апазыцыі
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG