Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляюцца перамовы па Карабаху


Прэзыдэнты Расеі, Армэніі і Азэрбайджану сустрэнуцца на наступным тыдні для перамоваў аб урэгуляваньні канфлікту ў Нагорным Карабаху. Адміністрацыя армянскага лідэра Сэржа Саргсяна паведаміла сёньня, што ён сустрэнецца са сваімі калегамі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Ільхамам Аліевым 27 кастрычніка ў расейскім горадзе Астрахань.

Апошняя трохбаковая сустрэча прайшла 17 чэрвеня ў Пецярбурзе.

Нагорны Карабах адзьдзяліўся ад Азэрбайджану на пачатку 1990-х гадоў у выніку крывавага канфлікту. Азэрбайджан не прызнае самаабвешчанай незалежнасьці сваёй былой правінцыі.
XS
SM
MD
LG