Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-кіраўнікам ЮКОС пагражае яшчэ 6 год


У Расеі пракуратура запатрабавала пакараць былога алігарха Міхаіла Хадаркоўскага і яго бізнэс-партнэра Платона Лебедзева дадатковымі шасьцю гадамі турэмнага зьняволеньня, у выпадку прызнаньня іх вінаватымі па выніках другога судовага працэсу.

Агульны тэрмін пакараньня мае, паводле абвінаваўцаў, скласьці 14 гадоў, але пры гэтым мае быць улічана 8-гадовае зьняволеньне, якое вязьні адбудуць у кастрычніку наступнага году.

У 2005 годзе суд прызнаў двух бізнэсоўцаў вінаватымі ў махлярстве і ўхіленьні ад падаткаў. Крытыкі мяркуюць, што сапраўднай прычынай перасьледу паслужыла палітычная дзейнасьць Хадаркоўскага.

Дзейны судовы працэс разглядае закіды ў выкраданьні мільёнаў тон нафты і ў адмываньні грошай.
XS
SM
MD
LG