Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Генэтычны партрэт сучаснага беларуса сьведчыць пра тое, што беларус — гэта індаэўрапеец, славянін, да якога бліжэйшымі суседзямі ёсьць рускія, украінцы, балты і германцы. Пры гэтым у ДНК беларуса ад 2 да 4% генных сыстэм азіяцкага паходжаньня.

Пра гэта, паводле БелаПАН, сьведчаць вынікі дасьледаваньняў, якія правялі ў Інстытуце генэтыкі і цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук. Збор геннага матэрыялу праводзіўся ў 2005-2006 гадах у шасьці асноўных рэгіёнах Беларусі. Было сабрана і вывучана каля тысячы пробаў геннага матэрыялу.

Паводле навукоўца Алега Давыдзенкі, які кіраваў дасьледаваньнямі, інфармацыя пра генэтычны партрэт беларуса неабходная для нацыянальнай самасьвядомасьці, а таксама мае значэньне для гістарычнай навукі. На падставе дасьледаваньняў вучоныя зрабілі высновы, што тэрыторыя краіны была заселеная продкамі сучасных беларусаў прыкладна 8 тысяч гадоў таму.

Вынікі дасьледаваньняў таксама будуць карысныя для сучаснай крыміналістыкі, мяркуе Алег Давыдзенка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG