Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў правядзе перамовы з Бэрдымухамедавым


Прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня правядзе перамовы з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамедавым ў Прыкаспійскім горадзе Туркмэнбашы. Бакі абмяркуюць пытаньні супрацоўніцтва ў паліўна-энэргетычнай сфэры, у галіне транспарту і тэлекамунікацый. Туркмэністан займае чацьвёртае месца ў сьвеце па запасах газу. Большая частка сыравіны экспартуецца ў Расею, Іран і Кітай. У апошні час Ашгабат вядзе пошук альтэрнатыўных імпартэраў з мэтай зьніжэньня залежнасьці ад Расеі.

Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў з двухдзённым візытам у Туркмэністан ў чацьвер, 21 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG