Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе вызваляць яшчэ пяць дысыдэнтаў


Улады Кубы маюць намер вызваліць з турмы і выслаць у Гішпанію яшчэ пяць палітвязьняў. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі каталіцкай царквы, якая выступае ў якасьці пасярэдніка пры адпраўцы дысыдэнтаў за мяжу. Пяць вызваленых аднак не ўваходзяць у сьпіс 52 вязьняў сумленьня, якіх кубінскія ўлады пагадзіліся выпусьціць на свабоду раней.

Учора Эўрапарлямэнт назваў кубінскага дысыдэнта Гільерма Фарыньясу ляўрэатам прэстыжнай прэміі імя Сахарава. Яго працяглая галадоўка ў турме стала сродкам ціску на ўлады, які прывёў да вызваленьня групы дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG