Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Харкаве расьсьледуюць тэлефоннае праслухоўваньне апазыцыі


Пракуратура украінскага гораду Харкаў пачала расьсьледаваньне магчымага незаконнага праслухоўваньня апазыцыйнага палітыка, старшыні мясцовай філіі партыі Юліі Цімашэнкі “Бацькаўшчына” Арсэна Авакова.

Сёлета ў верасьні Арсэн Авакаў напісаў у харкаўскую пракуратуру скаргу на спэцслужбу Ўкраіны, агенты якой нібыта перасьледавалі яго. Прадстаўнікі спэцслужбы адрынаюць гэтыя абвінавачваньні. Згодна з законам, ва Ўкраіне за незаконнае праслухоўваньне тэлефонных размоў пагражае да трох гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG