Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы НАТО могуць пакінуць Аўганістан да 2014 году


Кіраўнік НАТО генэрал Андэрс Фог Расмусэн заявіў у Афінах, што міжнародныя сілы будуць знаходзіцца ў Аўганістане да таго часу, пакуль фармаваньні аўганскай бясьпекі ня будуць здольныя ўзяць на сябе забесьпячэньне правапарадку ў краіне.

Падчас свайго аднадзённага візыту ў Грэцыю генэрал Расмусэн выказаў аптымізм адносна плянаў Паўночнаатлянтычнага альянсу перадаць у 2014 годзе адказнасьць за бясьпеку ў Аўганістане мясцовай уладзе.
XS
SM
MD
LG