Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гаіці ў выніку эпідэміі халеры памерлі 135 чалавек


На Гаіці ў выніку эпідэміі халеры памерлі 135 чалавек. Яшчэ паўтары тысячы чалавек інфікаваныя вірусам. Шпіталі раёнаў, якія закранула эпідэмія, перапоўненыя.

У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе пакуль няма зарэгістраваных выпадкаў халеры, аднак улады засьцерагаюцца, што эпідэмія можа распаўсюдзіцца на намётавыя лягеры ў горадзе. Тысячы гаіцянаў вымушаныя жыць у намётах пасьля землятрусу, які адбыўся сёлета ў студзені.
XS
SM
MD
LG