Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылі: уратаваныя гарнякі пададуць на працадаўцу ў суд


У Чылі бальшыня гарнякоў, якія правялі больш за два месяцы пад зямлёй у выніку абвалу на шахце – вырашылі падаць у суд на кампанію, якой належыць шахта. Адвакат, які прадстаўляе пацярпелых, паведаміў, што 31 з 33-х шахтароў хочуць прыцягнуць фірму да адказнасьці за абвал.

Адзін з гарнякоў сьцьвярджае, што ў дзень аварыі працаўнікі паінфармавалі апэратараў аб тым, што скрыгатаньне ў пародзе гучала мацней, чым звычайна. Шахтары спыталіся дазволу выйсьці на паверхню, але не атрымалі яго. Пасьля абвалу шахты 5 жніўня яны былі заблякаваныя на глыбіні 700 мэтраў пад зямлёй да 13 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG