Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М'янма: суд заслухае апэляцыю Аун Сан Су Джы


Суд у М'янме пагадзіўся заслухаць канчатковую апэляцыю лідэркі апазыцыі гэтай краіны Аун Сан Су Джы аб вызваленьні з-пад хатняга арышту. Адзін зь яе адвакатаў заявіў, што працэс пройдзе 29 кастрычніка ў новай сталіцы М'янмы Нэйп'ідо.

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру ўжо прайграла дзьве апэляцыі. Яе апошні тэрмін абмежаваньня волі мае завяршыцца 13 лістапада, праз тыдзень пасьля першых выбараў у краіне за апошнія два дзесяцігодзьдзі. Большасьць часу з апошніх 15-і гадоў Аун Сан Су Джы правяла пад хатнім арыштам.
XS
SM
MD
LG