Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай крытыкуе ААН


Кітай скрытыкаваў справаздачу ААН, у якой дакладчыкі абвінавачваюць кітайскія ўлады ў парушэньні міжнароднага эмбарга на пастаўку ўзбраеньняў у суданскі Дарфур.

Прадстаўнік Кітаю назваў справаздачу безадказнай і заснаванай на непацьверджанай інфармацыі.

У дакумэнце гаворыцца, што на месцы нападаў на міратворцаў ААН у Дарфуры былі знойдзеныя кулі кітайскай вытворчасьці. Пры гэтым, аднак, аўтары не прыводзяць доказаў таго, што баепрыпасы былі прададзеныя суданскім уладам.

ААН наклаў эмбарга на пастаўкі зброі ў правінцыю Дарфур на захадзе Судану ў 2005-м годзе.
XS
SM
MD
LG