Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сонца Надсана не закоціцца, і месяц яго не схаваецца


Аляксандар Надсан

Аляксандар Надсан

21 кастрычніка ў Менску прэзэнтавалі кнігу, прысьвечаную апостальскаму візытатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктару бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, навуковаму, рэлігійнаму і грамадзкаму дзеячу, грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Надсану.

Кнігу «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца» выпусьціла выдавецтва «Тэхналёгія».

Пад вокладкай — артыкулы ста аўтараў з чатырнаццаці краінаў сьвету.

Кніга на дзьвюх мовах — ангельскай і беларускай.

«Тры часткі, шмат разьдзелаў, і ўсе яны названыя словамі прарока Ісаі… Гэта вельмі цікавая рэч сама па сабе», — кажа складальніца і рэдактарка кнігі доктарка тэалёгіі Ірына Дубянецкая.

Галоўны рэдактар выдавецтва "Тэхналогія" Зьміцер Санько ўручыў Аляксандру Надсану падарункавае выданьне.

З нагоды прэзэнтацыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі наву адкрылася выстава "Айцец Аляксандар Надсан. Жыцьцё для Беларусі", паведамляе БелПАН.



Айцец Аляксандар Надсан з выдаўцом Зьмітром Санько.
Айцец Надсан дае аўтографы.

Выстава, прысьвечаная айцу Надсану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG