Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд прыняў пазоў жонкі Лужкова супраць НТВ


Прэсьненскі раённы суд Масквы прыняў да разгляду два пазовы жонкі экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова, ачольніцы кампаніі "Інтэка" Елены Батурынай да тэлеканала НТВ. Батурына патрабуе абвергнуць зьвесткі аб яе бізнэсе, паведаміў дырэктар дэпартамэнту зьнешніх камунікацыяў "Інтэка" Генадзь Цярэбкаў.

Незадоўга да адстаўкі Юрыя Лужкова НТВ паказаў шэраг тэлесюжэтаў, у якіх маскоўскай адміністрацыі закідалася наданьне несправядлівых прэфэрэнцыяў бізнэсу жонкі экс-мэра.
XS
SM
MD
LG